2 траўня 2024, Чацвер, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нэльсан Мандэла выпісаўся са шпіталя пасля 3 месяцаў лячэння

12
Нэльсан Мандэла выпісаўся са шпіталя пасля 3 месяцаў лячэння

У нядзелю, 1 верасня, былога прэзідэнта ПАР Нэльсана Мандэлы выпісалі з лякарні.

У клініцы ён правёў амаль тры месяцы, перадаюць «Вести».

Нэльсана Мандэлу шпіталізавалі ў пачатку чэрвеня праз лёгачную інфекцыю. Нягледзячы на інтэнсіўнае лячэнне, яго стан застаецца крытычным і нестабільным. Легендарнага палітыка перавязуць ў дом пад Ёганэсбургам, дзе яго родныя абсталявалі асобны пакой-палату і арганізавалі дзяжурства лекараў.

У ліпені Нэльсану Мандэле споўнілася 95 гадоў. Ад праблем з лёгкімі экс-прэзідэнт пакутуе яшчэ з 1980-х гадоў: падчас турэмнага заключэння ў перыяд апартэіду ён захварэў на сухоты.

Фото: GLOBAL LOOK PRESS

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках