17 траўня 2024, Пятніца, 5:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нэльсан Мандэла шпіталізаваны

4
Нэльсан Мандэла шпіталізаваны

Былы кіраўнік Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Нэльсан Мандэла сёння раніцай быў шпіталізаваны з прычыны лёгачнай інфэкцыі.

Як паведаміла адміністрацыя прэзідэнта ПАР Джэйкаба Зумы, Мандэла знаходзіцца ў шпіталі ў Прэторыі. Ягоны стан цяжкі, але стабільны.

94-гадовы Мандэла за апошнія месяцы некалькі разоў праходзіў лячэнне ў медыцынскіх установах.

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру і змагар за правы чалавека Нэльсан Мандэла адседзеў 27 гадоў у турме. У 1990 годзе ён выйшаў на волю, а ў 1994 годзе перамог на прэзідэнцкіх выбарах, стаўшы першым чарнаскурым прэзідэнтам Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.

Апошнімі гадамі Мандэла рэдка з'яўляўся на публіцы - з прычыны пагаршэння стану здароўя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках