28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падатак на шопінг могуць увесці без згоды МС

161
Падатак на шопінг могуць увесці без згоды МС

Справа ў тым, што вывазныя пошліны кожная краіна ў тройцы можа ўстанаўліваць самастойна.

Пра тое, што ў Беларусі трэба ўвесці пошліну для тых, хто ездзіць за куплямі ў іншыя краіны, у канцы мінулага тыдня заявіў Лукашэнка. Нагадаем, ён прапанаваў:

- Мы цябе на мяжы абслугоўваем, плаці 100 даляраў з носа і едзь за мяжу.

Цяпер, як вядома, ніякіх выязных пошлін у Беларусі няма. Але калі беларус зрабіў занадта шмат купляў, то на мяжы яму прыйдзецца заплаціць мыту. Напрыклад, калі вы вырашыце прывезці з Еўропы халадзільнік вагой больш за 35 кіло або адзенне на суму больш за 1,5 тысячы еўра. Усе гэтыя нормы аднолькавыя для трох краін-членаў Мытнага саюза - Беларусі, Расеі і Казахстана. Менавіта таму многія эксперты тут жа пачалі супакойваць грамадскасць: без ўзгаднення з саюзнікамі ніякіх падобных нормаў мы ўвесці не зможам.

Аднак у Еўразійскай эканамічнай камісіі, якая рэгуляю работу Мытнага саюза, кажуць, што ўвесці выязныя пошліны Беларусь можа самастойна.

- Вывазныя мытныя пошліны знаходзяцца ў сферы вядзення нацыянальнай дзяржавы. Гэта значыць, калі Беларусь захоча, яна зможа ўвесці іх без узгаднення з Мытным саюзам, паколькі гэта знаходзіцца ў яе юрысдыкцыі, - распавялі «Комсомольской правде в Беларуси» у прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі.

На дадзены момант у Дзяржаўным мытным камітэце не каментуюць магчымасць увядзення пошліны для тых, хто ездзіць за куплямі ў іншыя краіны.

Напісаць каментар 161

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках