3 траўня 2024, Пятніца, 17:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БТ пагражае «абламаць рогі» расейскаму бізнесу (Відэа)

96
БТ пагражае «абламаць рогі» расейскаму бізнесу (Відэа)

Лукашэнкаўская прапаганда рапартуе, што «крутыя алігархі» пацярпелі паразу ў Беларусі.

Пасля скандальных заяваў Лукашэнкі пра «расейскіх нягоднікаў», на афіцыйным тэлеканале ОНТ учора ўвечары выйшаў сюжэт пад назвай «Расейскія СМІ «прадалі» долю Керымава ва «Уралкаліі». Па меркаванні дзяржтэлеканала, расейскія бізнес-колы нібыта шукаюць варыянт кампрамісу ў вырашэнні так званай калійнай справы. Менавіта так беларуская прапаганда ўспрыняла намер Сулеймана Керымава прадаць сваю долю ва «Уралкаліі», хоць дадзеная інфармацыя была аспрэчаная кіраўніцтвам прадпрыемства.

Аднак эксперты ОНТ, каментуючы навіну, адзначаюць: дыму без агню не бывае.

«У гонку за Уральскімі актывамі Керымава, калі верыць расейскай прэсе, першапачаткова ўключыліся бізнесмены: Уладзімір Коган, Міхаіл Гуцарыеў і Уладзімір Еўтушэнкаў. Але фаварытам аналітыкі палічылі Аркадзя Ратэнберга. Доктар педагагічных навук і ўдачлівы бізнесмен займаўся банкаўскай сферай, прамысловасцю, гасцінічным бізнесам, будаваў дарогі і пракладваў газаправоды. На рынку ўгнаенняў з'явіўся два гады таму, калі набыў прадпрыемства «Мінугнаенні» ў Варонежскай вобласці.

Ці атрымаецца дамовіцца ў Ратэнберга і Керымава, пакуль невядома. Але куды важней зірнуць на «Уралкалій» пад некалькі іншым ракурсам. Уральская кампанія апублікавала сёння цікавыя лічбы. Яе чысты прыбытак за першае паўгоддзе хоць і склаў $397 млн, але ў параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года скараціўся на 53%», - запэўнівае тэлеканал.

Далей у эфіры ОНТ былі прыведзеныя каментары афіцыйных «экспертаў».

Міхаіл Кавалёў, дэкан эканамічнага факультэта БДУ, заявіў: «Калійныя падзеі нагадваюць мне фразу вядомага расейскага пісьменніка Салжаніцына: «Бадалася цялё з дубам». Якім бы крутым ты ні быў алігархам, весці барацьбу з дзяржавай, хай і не вельмі вялікай, як Беларусь, практычна немагчыма. Гэта і паказаў канфлікт паміж спадаром уладальнікам «Уралкалію», паміж кіраўніцтвам «Уралкалію» і Беларуссю».

Пра тое, што купля актываў «Уралкалію» прадвызначаная, кажуць многія фінансавыя аналітыкі. І цяпер пытанне перацякае ў іншую плоскасць: ужо не Керымаў, які знаходзіцца ў міжнародным вышуку, будзе вылучаць умовы».

Нейкі палітолаг Павел Патапейка адзначыў: «Недапушчальная сітуацыя, пры якой алігархі любой краіны лічаць, што маюць права ўшчамляць нашы нацыянальныя і эканамічныя інтарэсы, дыктаваць нам сваю волю. Менавіта гэта галоўны ўрок з сітуацыі з калійным скандалам».

Далей ідзе выснова беларускага тэлеканала:

«Больш за тое, у расейскай прэсе ўсё часцей згадваюцца варыянты, калі «Уралкалій» можа вярнуцца да зліцця з беларускімі калійшчыкамі і да старой стратэгіі, калі кошт вышэй аб'ёмаў. Беларусь таксама не выключае такой магчымасці, але ўжо без Керымава, а, значыць, без крыміналу».

Учора, нагадаем, старшыня савета дырэктараў «Уралкалію» Аляксандр Валошын падчас анлайн-канферэнцыі з топ-мэнэджмэнтам «Уралкалію» заявіў, што гаворка пра супрацоўніцтву з «Беларуськаліем» не ідзе.

Відэа: ОНТ

Напісаць каментар 96

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках