18 траўня 2024, Субота, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

F-16, якія атрымае Украіна, будуць з «сюрпрызам»

4
F-16, якія атрымае Украіна, будуць з «сюрпрызам»

Падарунак для УСУ рыхтуе Францыя.

У будучыя ўкраінскія знішчальнікі F-16 будуць інтэграваныя французскія высокадакладныя авіяцыйныя бомбы AASM «Hammer», паведамляе Militarnyi.

Аб гэтым заявіў Томас Гасілуд, дэпутат і старшыня Камісіі ў пытаннях абароны і ўзброеных сіл Францыі.

«Праводзіцца значная праца па адаптацыі бомбаў AASM Hammer да самалётаў F-16, якія будуць дастаўленыя ва Украіну», – заявіў Гасілуд у эфіры канала LCI.

Зрэшты, іншых дэталяў ён не агучыў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках