3 траўня 2024, Пятніца, 10:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Танны iPhone 5C - не занадта і танны

10
Танны iPhone 5C - не занадта і танны

Акцыі Apple упалі больш чым на 3% адразу пасля прэзентацыі iPhone 5S і iPhone 5C.

Аналітыкі лічаць, што рынак расчараваны коштам на новы бюджэтны смартфон Apple, самая дарагая версія якога будзе каштаваць $199 з кантрактам ($649 без кантракту) - столькі ж, колькі самы танны iPhone 5S.

Да прэзентацыі прагнозы былі, хутчэй, пазітыўныя. Прадракалі, што бюджэтная версія смартфона і наяўнасць датчыка адбітка пальца ў iPhone 5S уздымуць кошт на акцыі Apple да $525 - $575. Памыліліся моцна: пакуль кошт за акцыю не ўздымаецца вышэй за $495, перадае Slon.ru.

Зрэшты, гісторыя прэзентацый Apple паказвае, што рынак у першыя дні пасля анонсаў часта нервова рэагуе на навінкі кампаніі. Далей хутка прыходзіць усведамленне, што ўсё не так ужо і страшна.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках