28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Apple прэзентавала новыя мадэлі iPhone

29

10 верасня Apple прадставіла абноўленую мадэль апошняга «яблычнага» смартфона - iPhone 5S, а таксама першую бюджэтную мадэль iPhone 5C.

Яшчэ да пачатку прэзентацыі каля крам Apple у ЗША ўтварыліся вялікія чэргі.

Прэзентацыя новых мадэляў iPhone пачалася з таго, што кіраўнік Apple Цім Кук заявіў, што здымае з продажаў iPhone 5, яго заменяць двума новымі мадэлямі iPhone 5S і 5C.

Віцэ-прэзідэнт карпарацыі Філ Шылер прадэманстраваў мадэль iPhone 5C. Яна будзе даступная ў корпусах пяці афарбовак: зялёнай, белай, сіняй, чырвонай і жоўтай. Тэхнічныя характарыстыкі бюджэтнага iPhone 5C: працэсар А6, 4-цалевы Retina-дысплей, 8-мегапіксэльная камера BSI, Bluetooth 4.0.

iPhone 5S будзе даступны ў корпусах трох расфарбовак: серабрыстай, чорнай і залатой. У iPhone 5S будзе 64-бітны працэсар А7. Характэрна, што новы працэсар у 40 разоў хутчэйшы за чып з першага iPhone, а графіка - у 56 разоў хутчэйшая. У новай мадэлі таксама з'явіцца падвойная ўспышка побач з камерай. Батарэйкі iPhone 5S хопіць на 10 гадзін гутарак праз 3G, 10 гадзін браўзэра, 40 гадзін пры праслухоўванні музыкі. Асаблівасць смартфона таксама ў наяўнасці сканэра адбіткаў пальцаў Touch ID і функцыі здымкі відэа ў дазволе 720p з хуткасцю 120 кадраў у секунду.

У ЗША з аператарскім кантрактам бюджэтны iPhone будзе каштаваць ад 99 (за 16-гігабайтную мадэль) да 199 даляраў (за 32-гігабайтны мадэль). iPhone 5S з кантрактам - 199-399 даляраў.

Падчас прэзентацыі таксама было абвешчана, што новая аперацыйная сістэма iOS 7 будзе даступная ўжо з 18 верасня. Яна будзе сумяшчальная з версіяй iPhone 4 і вышэй, iPad 2 і вышэй, iPad mini, iPod touch (5-е пакаленне).

Фото: Mashable
Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках