3 траўня 2024, Пятніца, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Георгій Кандрацьеў: Прайгралі добры матч з-за грубых памылак

15
Георгій Кандрацьеў: Прайгралі добры матч з-за грубых памылак

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў пасля паразы ад каманды Францыі (2:4) адзначыў, што Сяргей Верамко правёў няўдалы матч, як і цыкл у цэлым.

Георгій Кандрацьеў даў інтэрв'ю «Прессболу».

- На жаль, прайгралі добры матч з-за грубых, невытлумачальных памылак. Таму цяжка нешта казаць. Лепш на пытанні адкажу.

- Як ацэніце гульню Верамко?

- Брамнік у цэлым правёў вельмі няўдалы цыкл. І гэты матч не выключэнне.

- Чаму гулялі без ярка выяўленага форварда?

- Карніленка не ў лепшых кандыцыях. А Радзівонаў яшчэ не набраў форму пасля траўмы. Так што ў гэтым плане памылкі не было. Памылка ў іншым. Трэба было акуратней згуляць пры ліку 2:1 на нашу карысць. Але мы дапускаем адны і тыя ж памылкі. Каманда вельмі ўразлівая, калі выходзіць з абароны ў атаку. Вось і пры другім узяцці брамы Пуціла пайшоў у абводку незразумела навошта... Хоць мы гэтыя моманты абмяркоўваем.

- Цяперашняя схема - сітуацыйная, або цяпер каманда будзе так гуляць заўсёды?

- На флангу добра гуляў Балановіч, мог забіць гол. Бардачоў згуляў не так актыўна, але таксама спраўляўся з працай. Схема ў гэтым матчы была 3-4-3. Так шмат хто гуляе ў Італіі сёння. І тройка нападу Калачоў - Глеб - Пуціла добра камбінавала.

- Каманда рэдка біла па браме…

- Так, звярнуў на гэта ўвагу. Казаў хлопцам біць часцей, пры любой магчымасці. Але...

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках