4 траўня 2024, Субота, 1:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальны абскардзіў вынікі выбараў мэра Масквы

9
Навальны абскардзіў вынікі выбараў мэра Масквы

Былы кандыдат у мэры Масквы Аляксей Навальны аспрэчыў у судзе вынікі выбараў.

Ён падаў скаргу ў Масгарсуд, а таксама 951 заяву ў раённыя суды Масквы.

Агульны аб'ём скаргаў склаў 50 тысяч старонак. Фатаграфію скрынак з заявамі ў сваім Instagram апублікавала карэспандэнт «Эхо Москвы» Дар'я Пешчыкава. Карэспандэнт «Коммерсантъ FM» Алена Марцянава выклала фатаграфію, на якой Навальны падпісвае заяву ў суд, паведамляе Lenta.ru.

Аляксей Навальны не прызнае вынікі выбараў, паколькі, на яго думку, яго супернік Сяргей Сабянін пазбег другога тура дзякуючы адміністрацыйнаму рэсурсу. У скаргах гаворыцца, што за Сабяніна бясплатна агітавалі гарадскія газеты, у тым ліку «Вечерняя Москва»; управы раздавалі пенсіянерам прадуктовыя наборы; а спісы тых, хто галасуе дома, складалі сацыяльныя службы, што, на думку Навальнага, фактычна вылілася ў прымусы да ўдзелу ў выбарах.

Выбары мэра Масквы адбыліся 8 верасня. Па афіцыйных дадзеных, іх выйграў в.а. мэра Масквы Сяргей Сабянін, які набраў 51,37 адсотка галасоў, а другое месца заняў Аляксей Навальны з вынікам 27,24 адсотка галасоў. Усяго ў выбарах прымалі ўдзел шасцёра кандыдатаў. Масгарвыбаркам зацвердзіў вынікі галасавання. Пры гэтым у рашэнні МГВК паказаныя няслушныя дадзеныя па яўцы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках