27 красавiка 2024, Субота, 19:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масгарвыбаркам зацвердзіў вынікі выбараў мэра

5
Масгарвыбаркам зацвердзіў вынікі выбараў мэра

Масгарвыбаркам 10 верасня зацвердзіў вынікі галасавання на выбарах мэра Масквы.

Па афіцыйных дадзеных выбаркама, в.а. мэра Масквы Сяргей Сабянін атрымаў перамогу, набраўшы 51,37 адсотка галасоў. Другое месца заняў Аляксей Навальны, за якога прагаласавалі 27,24 адсотка выбаршчыкаў, якія прыйшлі на ўчасткі, піша «Інтэрфакс».

Апазіцыянер не прызнаў вынікі галасавання. На яго думку, Сабяніну ўдалося пераадолець 50-адсоткавы бар'ер дзякуючы таму, што на даму прагаласавалі каля 5 адсоткаў выбаршчыкаў. Ён мяркуе, што гэта быў мабілізаваны сацработнікамі электарат Сабяніна. 9 верасня ў Маскве адбыўся мітынг прыхільнікаў Навальнага, якія запатрабавалі правядзення другога тура, адзначае Lenta.ru.

Акрамя таго, Аляксей Навальны прапанаваў Сяргею Сабяніну правесці перамовы. Аднак крыніца ў штабе Сабяніна заявіла, што перамоваў не будзе. Афіцыйна штаб Сабяніна з заявай з гэтай нагоды не выступаў.

Першыя выбары мэра Масквы за 10 гадоў адбыліся 8 верасня. У іх прынялі ўдзел шэсць кандыдатаў. Акрамя Сабяніна і Навальнага ў выбарах удзельнічалі камуніст Іван Мельнікаў, лідар «Яблыка» Сяргей Мітрохін, прадстаўнік «Справядлівай Расеі» Мікалай Левічаў і кандыдат ад ЛДПР Міхаіл Дзегцяроў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках