4 траўня 2024, Субота, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ абвінавачвае ксяндза Лазара ў здрадзе дзяржаве

75
КДБ абвінавачвае ксяндза Лазара ў здрадзе дзяржаве

Ксяндза вінавацяць у перадачы грошай «шпіёну».

Пра гэта паведамляе сайт Рымска-каталіцкай царквы Беларусі.

«Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў атрымала інфармацыю ад дзяржаўных органаў, якая тычыцца затрымання ксяндза Уладзіслава Лазара. Ксёндз сапраўды затрыманы органамі КДБ і знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ у Менску. Яго вінавацяць у парушэнні п.1 арт.356 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь. Ягоная крымінальная адказнасць вызначаецца п.6 арт.16 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Ксяндза Уладзіслава Лазара вінавацяць у перадачы грошай і матэрыяльных каштоўнасцяў чалавеку, які абвінавачваецца ў шпіянажы на карысць іншай дзяржавы.

На запыт царкоўнай іерархіі было атрымана запэўненне, што ў дачыненні да Уладзіслава Лазара будуць захоўвацца ўсе ягоныя правы згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Бліжэйшым часам Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці будзе дадзеная магчымасць асабістай сустрэчы з ксяндзом Уладзіславам Лазарам.

Дзяржаўныя ўлады гарантуюць, што царкоўную іерархію будуць рэгулярна інфармаваць пра вынікі следства, што яшчэ доўжыцца.

Паводле звестак дзяржаўных улад гэты эпізод не паўплывае на клімат даверу Рэспублікі Беларусь да Апостальскага Прастола і павагі да Каталіцкага Касцёла», - інфармуе сайт.

Лукашэнка: Ксёндз дапамог «здрадніку» са спецслужбаў

Відавочна, 26 ліпеня Аляксандр Лукашэнка казаў менавіта пра ксяндза Лазара:

«Мы надоечы затрымалі аднаго са здраднікаў, які служыў у спецслужбах і які праз прадстаўнікоў каталіцкай царквы быў звязаны з замежнымі дзяржавамі», - адзначыў Лукашэнка журналістам.

Гэта супрацоўнік спецслужбаў, удакладніў кіраўнік, «не толькі здаваў інфармацыю, але праз ягоную дзейнасці пацярпелі людзі, якія працуюць за мяжой». «Гэта здрада? Вядома, гэта здрада», - сказаў Лукашэнка.

Шпіёнам апынуўся намеснік старшыні КДБ?

6 верасня стала вядома, што прозвішча Леаніда Дзядкова знікла з пераліку намеснікаў старшыні КДБ.

Гэта можа сведчыць аб ягонай «ціхай» адстаўцы, якую установа не хоча афішаваць. У структуры спецслужбы генерал-маёр курыраваў пытанні замежнай выведкі.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках