4 траўня 2024, Субота, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч: Чаму ў Менску лядоўні дапамагаюць будаваць узбекі?

248
Мясніковіч: Чаму ў Менску лядоўні дапамагаюць будаваць узбекі?

Беларусы хочуць амерыканскія заробкі і жыць па беларускіх коштах, мяркуе прэм'ер-міністр.

Прэм'ер выступіў з адкрытай лекцыяй аб праблемах беларускай эканомікі для студэнтаў Берасцейскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Гэтую ВНУ ў свой час скончыў Міхаіл Мясніковіч, паведамляе «Вячэрні Брэст».

«У Беларусі адна з самых адкрытых эканомік у свеце. Гэта сведчыць аб высокім узроўні яе развіцця ўнутры краіны. Аднак звышадкрытасць робіць нашую эканоміку залежнай ад замежных рынкаў і фактараў», - адзначыў прэм'ер-міністр. Мясніковіч расказаў пра праблемы ўступу ў СГА, эканамічных сувязях унутры Мытнага саюза і варыянтах свабоднага гандлю ў Беларусі, а таксама заявіў аб тым, што ніводнае эканамічна пісьменнае прадпрыемства ў нашай краіне не можа арыентавацца толькі на сыравінную палітыку і сферу паслуг.

Апошняя, на думку Мясніковіча, будзе развівацца толькі тады, калі насельніцтва стане здольным плаціць. Была закранутая, на думку прэм'ера, і самая галоўная праблема беларускай эканомікі - масавы адток маладых і дасведчаных спецыялістаў.

«Чаму ў Менску лядоўні дапамагаюць будаваць узбекі? Хіба ў нас няма сваіх майстроў? Ёсць. Але мы не можам іх нічым утрымаць, - заўважае Міхаіл Мясніковіч. - Вось Мядзведзеў, як быў прэзідэнтам Расеі, заявіў, што іх краіна ўкладзе немалыя сродкі ў тое, каб вярнуць свае таленты з ЗША ды іншых краін. Такі падыход павінны выкарыстоўваць і мы. Трэба стварыць усе ўмовы, каб чалавек мог сябе рэалізаваць і мець адэкватны прыбытак. Сёння гэта вельмі складана».

«У нас вельмі шмат выхадцаў з Азіі займаюць месцы нашых хлопцаў на будоўлі ды ў іншых сферах. Вось сёння ў Баранавічах мы з Канстанцінам Андрэевічам Сумарам усур'ёз разглядалі магчымасць запрашэння ткачоў з Бангладэш. А што рабіць, калі сваіх няма або мы не можам іх утрымаць? Усе гэтыя пытанні завязаныя на эканоміцы, на заробках. Нашыя людзі хочуць працаваць за амерыканскі заробак і жыць па беларускіх коштах. Гэта немагчыма», - упэўнены Мясніковіч.

Напісаць каментар 248

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках