Лобаў, Бяляцкі і Статкевіч - кандыдаты на прэмію Сахарава
10- 13.09.2013, 11:17
- 13,041
40 дэпутатаў Еўрапарламента падпісаліся пад тым, каб вылучыць на прэмію імя Андрэя Сахарава беларускіх палітвязняў.
Ініцыятарамі збору подпісаў выступілі еўрадэпутаты Марэк Мігальскі і Філіп Качмарэк, а таксама намеснік кіраўніка Еўрапарламента Яцэк Пратасевіч, паведамляе «Радыё Свабода».
Кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага вылучалі на прэмію Сахарава і ў мінулым годзе. Ён быў другім па колькасці галасоў. Аднак узнагароду тады атрымалі іранцы - адвакат Насрын Сотудэх і рэжысёр Джафар Панахі, якія ў сваёй краіне зараз знаходзяцца за кратамі.
Прэмія імя савецкага навукоўца і дысыдэнта Андрэя Сахарава была заснаваная ў снежні 1985 года Еўрапейскім Парламентам. Яна прысуджаецца асобам ці арганізацыям, якія абараняюць правы і свабоды людзей.