Забастоўка на віцебскай фабрыцы «КІМ»
25- 16.09.2013, 13:42
- 37,955
У сувязі з вялікай затрымкай выплаты заробку на ААТ «КІМ» 10-11 верасня адбыліся хваляванні работнікаў.
Як паведаміла «Народным навінам Віцебска» крыніца на фабрыцы, яшчэ не выплачаная заработная плата за ліпень, а некаторым катэгорыям работнікаў - за чэрвень. 10 чэрвеня адмовіліся працаваць другая змена аднаго з цэхаў, а 11 чэрвеня - першая.
10 чэрвеня з работнікамі цэха, які стаяў, сустрэўся дырэктар прадпрыемства Віктар Аксёнаў, які спрабаваў угаварыць жанчын, што адмаўляліся працаваць, апелюючы да цяжкага становішча акцыянернага таварыства.
На прадстаўленым крыніцай «ННВ» аўдыёзапісы чуваць, як мужчынскі голас паведамляе шумным работніцам, што зарплата не выплачвалася з-за заблакаваных рахункаў прадпрыемства ў сувязі з запазычанасцю перад фондам сацыяльнай абароны. З-за павелічэння пенсій, тлумачыць ён, цяпер прыярытэт выплат у пенсійны фонд вышэй, чым выплата заробкаў.
У той жа час мужчына звяртае ўвагу, што прастой фабрыкі выгадны яе канкурэнтам і нядобразычліўцам. А частыя скаргі наносяць шкоду прадпрыемству - у прыватнасці з-за гэтага «КІМ» не наведаў Лукашэнка.
На аўдыё таксама гучаць пэўныя лічбы - запазычанасць прадпрыемства перад бюджэтам у памеры 80 мільярдаў рублёў і 40 мільярдаў рублёў чаканай акцыянерным прадпрыемствам дапамогі.
Крытыцы падвяргаецца візіт на ААТ «КІМ» прэм'ер-міністра: «Губернатар хацеў дакласці Лукашэнку, што «КІМ» патрэбная тэрміновая дапамога... фінансавая. Прыехаў Мясніковіч са світай. Прыехалі, пахадзілі, паглядзелі і далі сваё рэзюмэ - няма чаго сюды прыязджаць было, сітуацыя зразумелая, нам тут няма чаго рабіць».
Нагадаем, што тады прэм'ер-міністр заўважыў, што прадпрыемству ўжо тры разы аказвалі дапамогу, аднак эфекту гэтыя меры не прынеслі. Прадукцыя ААТ «КІМ» выцясняецца з рынкаў канкурэнтамі і прадаецца слаба. Рэшткі гатовай прадукцыі на складах прадпрыемства склалі 180,4% сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці, хоць вытворчыя магутнасці за студзень-чэрвень па выпуску панчошна-шкарпэткавых і трыкатажных вырабаў загружаныя толькі на 27% і 52,4% адпаведна. «Прадпрыемства, як і жывы арганізм, не можа існаваць вечна. Яго трэба або абнавіць, або ліквідаваць», - заявіў Міхаіл Мясніковіч падчас абмеркавання розных варыянтаў, якія тычацца далейшага лёсу ААТ «КІМ».
Журналісты паспрабавалі ўзяць каментар з нагоды сітуацыі, якая склалася, у дырэктара прадпрыемства, аднак яго тэлефон на адказвае.