9 траўня 2024, Чацвер, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жэліба: Да канца года бензін падаражэе яшчэ не адзін раз

9
Барыс Жэліба: Да канца года бензін падаражэе яшчэ не адзін раз

Беларуска-расейскі канфлікт ударыў, перш за ўсё, па кішэнях простых беларусаў.

Такое меркаванне сайту charter97.org выказаў эканаміст Барыс Жэліба, каментуючы чарговае падаражанне паліва за гэты месяц.

«Калі б не было калійнай вайны і абмежавання на гэтай глебе паставак расейскай нафты, то гэта падаражанне ўсё роўна б адбылося. Інфляцыя расце, і паліва будзе даражэць. Да канца года яно можа падаражэць яшчэ не адзін раз. Гэта сведчыць аб агульным стане беларускай эканомікі. Утаймаваць інфляцыю ўлады пакуль што не ў стане. Жнівень месяц быў не дрэнным на гэты паказчык, але інфляцыя мае сезонны характар. Таму яна будзе разгортвацца да канца года, што мы і назіраем», - адзначыў эксперт.

Эканаміст лічыць, што расейскія санкцыі таксама паўплывалі на падаражанне бензіну, але ўскосна.

«Апошні візіт у Беларусь Ігара Сечына і Германа Грэфа сведчыць пра тое, што бакі не зацікаўленыя ў канфлікце. Думаю, што сітуацыя крыху палепшыцца, але, усё ж такі, перманентны крызіс працягваецца, і яго вострая фаза яшчэ не абмінула. Сечын сказаў, што аб'ёмы, якія нам не паставяць па трубаправодзе, кампенсуюць па чыгунцы. Але гэта значна даражэй і таксама можа быць ускосным фактарам таго, што кошты на паліва яшчэ вырастуць. Чарговы беларуска-расейскі канфлікт адбіўся, перш за ўсё, на кішэнях простых беларусаў», - падсумаваў Барыс Жэліба.

Нагадаем, з сённяшняга дня кошты на нафтапрадукты ў Беларусі выраслі на 8%. Гэта ўжо другое падаражанне паліва з пачатку верасня.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках