9 траўня 2024, Чацвер, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Рымашэўскі: Заробкі чыноўнікаў растуць за кошт рабавання беларусаў

31
Віталь Рымашэўскі: Заробкі чыноўнікаў растуць за кошт рабавання беларусаў

У той час, як Лукашэнка рабуе простых людзей, заробак чыноўнікаў і сілавікоў расце.

Пра гэта сайту charter97.org заявіў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Віталь Рымашэўскі, каментуючы павышэнне заробкаў работнікам органаў дзяржкіравання.

«У нашай краіне цяжка верыць афіцыйнай інфармацыі пра тое, што апарат чыноўнікаў быў паменшаны на 25%. Ніякага пацверджання гэтага факту ў незалежных крыніцах інфармацыі няма. На самай справе, хутчэй, чым кошты на бензін, у Беларусі растуць толькі заробкі чыноўнікаў. У той час, як звычайных людзей рэжым Лукашэнкі спрабуе абабраць з дапамогай падатку на шопінг у 100 даляраў і незаконнай прыватызацыі, зарплаты чыноўнікаў і сілавікоў растуць», - падкрэсліў палітык.

Ён адзначыў, што гэта абсалютна звычайная з'ява ў сённяшніх умовах.

«У Беларусі няма свабодных выбараў. Гэта значыць, што Лукашэнка залежыць не ад свайго народа, а ад тых, хто фальсіфікуе вынікі выбараў і душыць іншадумства. Іх заробак будзе павышацца за кошт рабавання беларускага народа. Акрамя таго, чынавенскі і рэпрэсіўны апарат забяспечваецца не толькі за кошт росту афіцыйнай зарплаты, але і за кошт карупцыйных схем. І на самой справе, шматлікія «пасадкі» мясцовых карумпаваных чыноўнікаў закліканыя адцягнуць увагу беларусаў ад рэальнага стану рэчаў», - перакананы Віталь Рымашэўскі.

Нагадаем, за месяц зарплаты ў органах дзяржкіравання выраслі больш чым на 43%.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках