19 траўня 2024, Нядзеля, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Міс Менск-2013» могуць пазбавіць кароны ў кастрычніку

35
«Міс Менск-2013» могуць пазбавіць кароны ў кастрычніку

Грамадскі савет па маральнасці можа пазбавіць тытулаў стрыптызёрш і пераможцу, якая абнародавала адкрытыя фота ў сацсетцы.

Пасяджэнне савета, на якім плануецца разгледзець скандальныя вынікі сталічнага конкурсу прыгажосці, ужо некалькі разоў пераносілася.

- Недзе ў другой палове кастрычніка адбудзецца пасяджэнне, - паведаміў «Салідарнасці» ў сераду старшыня савета Мікалай Чаргінец. - Пакуль дакладную дату назваць не магу.

Суразмоўца ўдакладніў, што ўжо стэлефаноўваўся з гэтай нагоды з Мітрапалітам Філарэтам і з Тадэвушам Кандрусевічам.

Акрамя іх, у грамадскі савет па маральнасці ўваходзяць кіраўнікі мусульманскай, іудзейскай і евангеліцка-лютэранскай цэркваў, народныя артысты Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, алімпійскі чэмпіён Аляксандр Мядзведзь, галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка» Вадзім Гігін і іншыя персоны з розных сфер.

Нагадаем, гучны скандал разгарэўся практычна адразу пасля абвяшчэння вынікаў конкурсу «Міс Менск-2013». Як высветліла па гарачых слядах «Салідарнасць», шэраг пераможцаў і ўдзельніц апынуліся танцоркамі go-go і стрыптызёршамі.

Лёс кароны «Міс Менск 2013» да гэтага часу не вызначаны, а адказнасць за правальны конкурс на сябе не ўзяў ні адзін з суарганізатараў (імі былі СТВ, Нацыянальная школа прыгажосці, Менгарвыканкам).

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках