9 траўня 2024, Чацвер, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баранавіцкага актывіста папярэдзіла пракуратура

3
Баранавіцкага актывіста папярэдзіла пракуратура

Грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус 17 верасня быў выкліканы ў Баранавіцкую міжраённую пракуратуру, дзе ён атрымаў афіцыйнае папярэджанне.

У лісце, які падпісаў Баранавіцкі міжраённы пракурор Більдзейка А.А., паведамляецца, што Мікалай Чарнавус быў арганізатарам несанкцыянаваных мітынгаў баранавіцкіх прадпрымальнікаў 27 чэрвеня на тэрыторыі мясцовага кааператыўнага рынку (вул. Чарнышэўскага, 11) і перад уваходам у будынак гарвыканкама (плошча Леніна, 2). Таксама ў афіцыйным папярэджанні канстатуецца, што грамадскі актывіст выконваў функцыі арганізатара масавага мерапрыемства 1 ліпеня 2013 года перад уваходам у будынак Міністэрства па падатках і зборах РБ (вул. Леніна, 69), піша ПЦ «Вясна».

Пракуратура нагадала Мікалаю Чарнавусу, як трэба выконваць закон «Аб масавых мерапрыемствах» і афіцыйна папярэдзіла грамадскага актывіста аб недапушчэнні дзеянняў, якія парушаюць нормы закона РБ «Аб масавых мерапрыемствах». А ў выпадку далейшага парушэння парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў, папярэджвае пракуратура, грамадскі актывіст можа быць прыцягнуты да ўстаноўленай законам адказнасці.

Нагадаем, што 26 жніўня 2013 года суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы не прызнаў грамадскага актывіста Мікалая Чарнавуса вінаватым у арганізацыі несанкцыянаваных акцый пратэсту прадпрымальнікаў 27 чэрвеня і 1 ліпеня, але прызнаў яго актыўным удзельнікам і прысудзіў яму адміністрацыйны штраф у памеры 21 базавай велічыні (2 100 000 рублёў).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках