17 траўня 2024, Пятніца, 6:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч у пошуках інтэлектуальнага патэнцыялу

42
Мясніковіч у пошуках інтэлектуальнага патэнцыялу

Прэм'ер-міністр мяркуе, што ўладам Менска трэба больш эфектыўна дэманстраваць «сталічнасць».

Такое меркаванне Міхаіл Мясніковіч сёння выказаў журналістам, піша БелТА.

Менскі гарадскі выканаўчы камітэт даў справаздачу кіраўніку беларускага ўрада аб пытаннях імпартазамяшчэння. Прэм'ер наведаў ЗАТ «Солар ЛС», ААТ «Завод «Прамбурвод», а таксама ТАА «Фармтэхналогія», дзе асабіста азнаёміўся з апошнімі інавацыйнымі распрацоўкамі айчынных вытворцаў.

Урад сістэмна разглядае працу ўсіх рэгіёнаў на прадмет таго, што канкрэтна робіцца для імпартазамяшчэння. «Пры гэтым імпартазамяшчэнне разглядаецца не толькі як эканамічная катэгорыя для зніжэння імпарту тавараў і паслуг, - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. - Імпартазамяшчэнне - гэта падвышэнне канкурэнтаздольнасці адпаведных тавараў. У выніку мы павінны мець больш канкурэнтаздольную эканоміку».

На думку Міхаіла Мясніковіча, Менск не дэманструе «сталічнасць», дзе засяроджаны такі магутны інтэлектуальны патэнцыял, ёсць добрыя вытворчыя магчымасці, свабодныя плошчы для таго, каб тут размяшчаліся інавацыйныя імпартазамяшчальныя прадпрыемствы. «Пакуль у сістэму гэта не выбудавана», - з шкадаваннем канстатаваў кіраўнік урада.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках