Цэнзары выразалі чарговы рэпартаж НТВ аб арышце Баўмгертнера
17- 2.09.2013, 12:08
- 47,991
На гэты раз беларуская цэнзура выразала вялікі рэпартаж пра арышт гендырэктара «Уралкалію» з нядзельнага выпуску «Сегодня. Итоговая программа» на канале НТВ-Беларусь.
Пра гэта сайту charter97.org паведаміў чытач.
«З нядзельнага выпуску «Сегодня. Итоговая программа», які трансляваўся на канале НТВ-Беларусь, цэнзура ў чарговы раз выразала ўсе згадкі ў анонсах, а таксама вялікі рэпартаж пра сітуацыю з арыштам Баўмгертнера. З-за выразанага цэнзурай сюжэту выпуск «Сегодня» скончыўся на 15 хвілін раней, чым паказана ў праграме. Такая вось «дэмакратыя», - піша чытач.
Нагадаем, у мінулы раз беларускія цэнзары выразалі сюжэт пра арышт Уладзіслава Баўмгертнера з вячэрняга выпуску «Сегодня. Итоги» для беларускай аўдыторыі, які трансляваўся 27 жніўня.