2 траўня 2024, Чацвер, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэлеканал «Россия» аб жудасных умовах у СІЗА КДБ (Відэа)

146
Тэлеканал «Россия» аб жудасных умовах у СІЗА КДБ (Відэа)

Тэлеканал «Россия-24» зачытаў у эфіры ліст вязня ізалятара КДБ, дзе ўтрымліваецца гендырэктар «Уралкалія».

Артыкул «Баумгэртнэр трапіў у беларускае Гуантанама» з гэтым лістом быў апублікаваны на сайце charter97.org: умовы ў турме Камітэта дзяржбяспекі, дзе сёння знаходзіцца Уладзіслаў Баумгэртнэр, адрозніваюцца асабліва жорсткім абыходжаннем з арыштаванымі.

Сюжэт, у якім цытаваўся ліст з сайта charter97.org, называецца «Жыццё зняволеных у СІЗА КДБ у Менску: жудасныя падрабязнасці».

Новенькіх змяшчаюць, як правіла, у камеры №17 або 18 - гэта паўночны бок, там заўсёды цёмна. Камера нагадвае труну памерам тры на тры крокі. У ёй няма ні аднаго прамога кута, вузкае таніраванае акно, цэлыя суткі гарыць слабая лямпачка. Праз дрэннае асвятленне вочы пачынаюць балець, рэзка падае зрок. Нары з праціснуты спружынамі, вада ў умывальніку толькі халодная, замест прыбіральні - пластыкавае вядро. Побач з камерай - так званы «трап»: крутая, вузкая металічная лесвіца, па якой зняволенага прымушаюць не хадзіць, а бегаць па некалькі разоў на дзень. Пры гэтым зняволенага не пакідаюць у спакоі - як толькі чалавек паслабіцца, раздаецца ляскат замкоў або пытанні аховы.

Ужо пасля першых сутак такога ўтрымання чалавек губляе арыентацыю ў часе і прасторы. Пасля такой «апрацоўкі» 8 з 10 арыштаваных згаджаюцца супрацоўнічаць са следствам, перадае тэлеканал «Россия 24».

Напісаць каментар 146

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках