Танк па дарозе на вучэнні «Захад-2013» зваліўся ў кювет
88- 2.09.2013, 19:41
- 54,803
У панядзелак, 2 верасня, падчас маршавага танкавага кідка на палігон, дзе меліся адбыцца вучэнні «Захад-2013», адна з баявых машын завалілася ў кювет.
Як паведамляе «Газета Слонімская», надзвычайнае здарэнне адбылося пад 12 гадзін у Слоніме на скрыжаванні вуліц Пясчанай і Рамонкавай.
Са слоў слонімцаў, гэта не першы выпадак, калі танкі на гэтым участку дарогі не ўпісваюцца ў паварот.
Таксама жыхары вуліцы Рамонкавай расказалі, што пасля такога перагону вайсковай тэхнікі ім даводзіцца рыдлёўкамі папраўляць дарожнае палатно вуліцы.