14 лiстапада 2024, Чацвер, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сям'я з-пад Бабруйска 40 гадоў жыла ў піянерскім лагеры

12

Жыхары Бабруйскага раёна, больш за 40 гадоў прапісаныя ў піянерскім лагеры, 15 з якіх ён стаяў закрытым, нарэшце атрымалі нармальную прапіску і ўласны дом.

Практычна ўсё сваё жыццё да гэтага сям'я жыла ў вартоўні плошчай 8 квадратных метраў, паведамляе тэлеканал СТВ.

Сям'і Шышко ўсе гэтыя гады жыла ў піянерскім лагеры «Мір». Яго зачынілі яшчэ 15 гадоў таму. А ў канцы 2011 Бабруйскі гарвыканкам прадаў пустуючыя домікі прадпрымальніку разам з кватарантамі. Замест таго, каб забяспечыць жыллём, мясцовая ўлада актыўна стала высяляць праз суд зарэгістраваную там сям'ю. Больш за год яны жылі без выгод і электрычнасці. Правяраючыя ўстанавілі шэраг парушэнняў, дапушчаных з боку Бабруйскага гарвыканкама і выдалі прадпісанне. Праз гады пакут жыхары лагера нарэшце здабылі свой дом у вёсцы. Сям'я Шышко ў поўным складзе пераехала і ўжо ўладкавалася на працу ў мясцовую гаспадарку.

«Мы ўдзячныя, што нам выдзелілі жыллё. Мы, быццам бы яго і заслужылі», - кажа Наталля Шышко - Тарасевіч.

Таццяна Дзімідзюк, намеснік начальніка аддзела камітэта дзяржкантролю па Магілёўскай вобласці, мяркуе, што Бабруйскі гарвыканкам мог не даводзіць справу да суду з высяленнем грамадзянаў і не несці ніякіх дадатковых выдаткаў. «На момант падрыхтоўкі да продажу гэтага лагера на аўкцыёне, Бабруйскі гарвыканкам, натуральна, мог развязаць гэтае пытанне з грамадзянамі палюбоўна: даць ім нейкае жыллё, якое было неабходнае на іх думку. Тым больш, што ў сельскай мясцовасці праблем з жыллём няма», - кажа яна.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках