19 траўня 2024, Нядзеля, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўночнакарэйскі вайсковы карабель атакаваў расейскіх рыбакоў

22
Паўночнакарэйскі вайсковы карабель атакаваў расейскіх рыбакоў

Расейская рыбалоўная шхуна была абстраляная ў пятніцу вайсковым караблём КНДР у нейтральных водах Японскага мора.

Шхуну праверылі і дазволілі ёй працягнуць шлях у адзін з партоў Паўднёвай Карэі. Пацярпелых няма, паведамляе РІА «Навіны» са спасылкай на прэс - службу Расрыбалоўства. Рэакцыі на інцыдэнт ад расейскіх уладаў пакуль няма.

Надзвычайнае здарэнне адбылося ўвечары 20 верасня. «Расейская рыбалоўная шхуна «Алтай», якая адчаліла з порта Зарубіна з грузам жывога краба на борце ў порт Донгхэ (Рэспубліка Карэя), у нейтральных водах Японскага мора была абстраляная аўтаматычнай зброяй і сігнальнымі ракетамі вайсковым караблём Карэйскай Народна - Дэмакратычнай Рэспублікі», - ўдакладнілі ў Расрыбалоўстве.

На сувязь вайсковы карабель паўночнакарэйцаў не выходзіў, піша NEWSru.com.

Прадстаўнік прамысловай кампаніі паведаміў, што «марскія памежнікі КНДР груба парушылі міжнародны закон аб суднаходстве». «У такіх выпадках камандзір пагранічнага карабля абавязаны на міжнародных радыёчастотах усталяваць сувязь з капітанам грамадзянскага судна, прадставіцца яму і папрасіць легчы ў дрэйф для надгляду», - растлумачыў ён.

«Пасля абстрэлу расейскае судна легла ў дрэйф. У 18:40 паводле маскоўскага часу на борт судна высадзіліся ўзброеныя людзі з вайсковага карабля Паўночнай Карэі. Быў праведзены надгляд шхуны «Алтай» і апытанне капітана: порт прыбыцця, характарыстыка грузу, склад экіпажа, - сказалі ў Расрыбалоўстве. - У 18:50 паводле маскоўскага часу. ўзброеныя людзі пакінулі борт судна, карабель атрымаў дазвол рухацца па прызначэнні».

Судна пашкоджанняў не атрымала, пацярпелых няма.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках