19 снежня 2024, Чацвер, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Слоніме забаранілі пікет супраць забароны пікетаў

17
У Слоніме забаранілі пікет супраць забароны пікетаў

Замест пікету пройдзе мерапрыемства «Спорт нам дапаможа сілы памножыць».

10 верасня кіраўнік Слонімскага аб'яднання дэмакратычных сіл Іван Шэга падаў заяўку ў Слонімскі райвыканкам на правядзенне 28 верасня пікета, у якім збіралася прыняць удзел каля 40 чалавек, піша ПЦ «Вясна».

Паводле слоў Івана Шэгі , гэта павінен быў быць пікет - пратэст супраць практыкі забаронаў мясцовымі вертыкальшчыкамі правядзення пікетаў і іншых масавых мерапрыемстваў, якія плануюцца дэмакратычнымі сіламі ў Слоніме.

24 верасня Іван Шэга атрымаў адказ са Слонімскага райвыканкама за подпісам старшыні Слонімскага райвыканкама Іосіфа Паўлюкевіча.

Паўлюкевіч адказаў: «Слонімскі раённы выканаўчы камітэт паведамляе, што ваша заява аб правядзенні 28 верасня 2013 года з 11:40 да 16.30 масавага мерапрыемства ў гарадскім парку па вул. Оперная зарэгістравана 12 верасня 2013 года №Ш-2/08-29 і разгледжаная. Згодна з планам работы аддзела адукацыі, спорту і турызму Слонімскага раённага выканаўчага камітэта не маем магчымасці даць Вам месца ў гарадскім парку па вул.Оперная у патрабаваны час , так як 28 верасня 2013 года ў 12.00 пачатак спартыўнага мерапрыемства «Спорт нам дапаможа сілы памножыць».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках