Пяскоў: Пуцін і Лукашэнка могуць сёння закрануць тэму «Уралкалію»
19- 26.09.2013, 11:19
- 15,023
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ анансаваў абмеркаванне Пуціным і Лукашэнкам справы «Уралкалію».
Кіраўнікі Расеі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка, якія, як чакаецца, у чацвер разам будуць назіраць за ходам ваенных вучэнняў, могуць абмеркаваць справу «Уралкалію», паведаміў «Русской службе новостей» прэс-сакратар кіраўніка расейскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.
Пяскоў удакладніў, што парадак дня прадугледжвае зусім іншую тэму, але нельга выключаць, што і гэтая праблема будзе закранутая.
У чацвер стала вядома, што затрыманаму ў канцы жніўня ў Менску гендырэктару «Уралкалію» Уладзіславу Баўмгертнеру змянілі меру стрымання з утрымання пад вартай на хатні арышт.