24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кватэру для Баўмгертнера аплацілі менскія адвакаты

11
Кватэру для Баўмгертнера аплацілі менскія адвакаты

Беларускія адвакаты гендырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера аплацілі яго ўтрыманне ў Менску пад хатнім арыштам.

Пра гэта паведаміў РІА Новости у чацвер расейскі адвакат Аляксей Басістаў.

«Беларускія адвакаты аплацілі арэнду кватэры», - сказаў суразмоўца агенцтва. Ён дадаў, што не ў курсе кошту арэнды.

Таксама адвакат пацвердзіў, што з Баўмгертнерам у Менску ў цяперашні час знаходзіцца яго маці.

Басістаў паведаміў раней у чацвер, што арыштаванаму ў Менску гендырэктару «Уралкалію» змененая мера стрымання на хатні арышт. Змяненне меры стрымання затрыманаму гендырэктару «Уралкалію» звязанае з завяршэннем асноўных следчых дзеянняў, заявіў кіраўнік следчага камітэта Беларусі Валянцін Шаеў.

Паводле звестак адваката, у цяперашні час Баўмгертнер змяшчаецца ў падабранай для яго супрацоўнікамі КДБ Беларусі здымнай кватэры ў Менску пад кругласутачным назіраннем аператыўнікаў.

Баўмгертнер быў затрыманы ў канцы жніўня пасля спынення супрацоўніцтва «Уралкалію» з «Беларуськаліем». Пазней беларускія ўлады абвясцілі ў міжнародны вышук саўладальніка кампаніі Сулеймана Керымава. На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Баўмгертнер можа быць экстрадаваны ў РФ пры ўмове правядзення неабходнага расследавання ў рамках закона. У панядзелак тэму «Уралкалію» сцісла на палях саміту АДКБ абмеркавалі кіраўнікі РФ і Беларусі.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках