7 траўня 2024, aўторак, 3:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Коля працягвае прагульваць школу

60

Першы навучальны дзень года за школьнымі партамі правялі 915 тысяч школьнікаў.

Частка дзяцей засталася дома - навучацца па індывідуальным плане. Чарговы навучальны год пачаў і сын Аляксандра Лукашэнкі - Коля. У чым асаблівасць яго навучання, і ці быў Мікалай учора ў школе?

Пра гэта рэпартаж «Белсата».

У мінулым годзе вучань другога класа Астрашыцка-Гарадоцкай школы Мікалай Лукашэнка прагуляў мінімум некалькі навучальных тыдняў. У гэты час ён наведваў разам з бацькам міжнародныя сустрэчы.

У халодным для беларусаў сакавіку Аляксандр і Мікалай тры дні правялі ў сонечнай Інданэзіі, яшчэ два - у Сінгапуры. Перад гэтым лёталі ў Каракас - развітвацца з памерлым ад раку дыктатарам Уга Чавесам. У Сочы - таксама разам - каталіся на лыжах падчас кароткатэрміновага адпачынку. У графіку Колі Лукашэнкі замест урокаў гісторыі ці мовы было суправаджэнне бацькі ў Казахстане, Катары, Арменіі...

На пытанні журналістаў аб падарожжах Колі Аляксандр Лукашэнка адказвае: ён сам просіцца ўзяць яго з сабой - на прадпрыемствы або ў гаспадарку. Са школай жа звязаныя іншыя перажыванні.

«У школе вялікія абмежаванні, што тут казаць. І калі яго заганяюць у рамкі, адлучаючы ад дзяцей - гэта для яго перажыванне страшнае», - кажа Лукашэнка.

На пытанне, ці з'явіўся галоўны вучань краіны на першым занятку ў гэтым годзе, дырэктар школы заявіла, што «з такімі пытаннямі трэба звяртацца да бацькоў». Такім чынам, невядома, працягвае сваё навучанне ў школе малодшы сын дыктатара ці не.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках