6 траўня 2024, панядзелак, 16:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: Пуцін павінен абвясціць Лукашэнку ў вышук

49
Барыс Нямцоў: Пуцін павінен абвясціць Лукашэнку ў вышук

На беларускага кіраўніка трэба завесці крымінальную справу, лічыць расейскі палітык.

«Лукашэнка хоча кансалідаваць вакол сябе беларускі народ, заяўляючы, што эканамічныя праблемы краіны звязаныя з дзеяннямі рускіх алігархаў. У прыватнасці, з Керымавым, які вырашыў абрынуць «Беларуськалій» і купіць яго. Я лічу, што расейскім уладам неабходна неадкладна завесці на яго крымінальную справу. Ён паступае як бандыт, спрабуе пасадзіць нявінных людзей. Пуцін павінен абвясціць Лукашэнку ў міжнародны вышук. І тады закрыюць справу супраць Керымава», - цытуе сустаршыню РПР-ПАРНАС «Коммерсант».

Нагадаем, Інтэрпол з падачы Беларусі абвясціў Керымава ў міжнародны вышук.

У панядзелак Следчы камітэт Беларусі паведаміў, што Сулейман Керымаў з'яўляецца абвінавачаным па крымінальнай справе, якая ўжо расследуецца ў дачыненні да службовых асоб ЗАТ «БКК». Вынесеныя пастановы аб ужыванні да яго меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту і абвяшчэнні яго ў вышук, у тым ліку па лініі Інтэрпола. Дзеянні Керымава кваліфікаваныя следствам як арганізацыя злоўжывання ўладай і службовымі паўнамоцтвамі (п.4 арт.16 і ч.3 арт.424 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Максімальная санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці, заявілі ў СК Беларусі.

Фота: ІТАР - ТАСС

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках