6 траўня 2024, панядзелак, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія падаткавікі знайшлi аўтамат, які гандляваў гарэлкай

17
Украінскія падаткавікі знайшлi аўтамат, які гандляваў гарэлкай

Ва ўкраінскім Мелітопалі супрацоўнікі падатковай службы апячаталі гандлёвы аўтамат, у якім можна было набыць гарэлку.

Па наяўных дадзеных, уладальнікі прылады пакуль не выяўленыя, піша Lenta.ru.

Як пішуць украінскія СМІ, улады павінны былі прыняць рашэнне аб дэмантажы апарата, аднак яшчэ да гэтага ён знік. Гэта адбылося на наступны дзень пасля апячатвання машыны. Хто яго забраў, не ўстаноўлена. Бар «Бонус», побач з якім стаяў аўтамат, быў зачынены, а на яго дзвярах з'явілася аб'ява аб рамонце.

Аўтамат з гарэлкай быў знойдзены ў Мелітопалі каля піцейнай установы на праспекце Хмяльніцкага. Гарэлку можна было набыць за 7,5 грыўны (каля 8000 беларускіх рублёў) за порцыю разам з пластыкавай шкляначкай. Колькі менавіта гарэлкі ён наліваў, не ўдакладняецца. Таксама ў асартыменце аўтамата быў і сок.

Асаблівага ажыятажу вакол аўтамата не было, але тым не менш, каля яго рэгулярна назіралі наведвальнікаў. Прапрацаваў ён некалькі тыдняў.

У 2012 годзе ў Новай Зеландыі з клуба быў канфіскаваны гандлёвы аўтамат з марыхуанай. Яго забралі з установы праз некаторы час пасля таго, як у прэсу трапіла інфармацыя пра яго з'яўленне.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках