7 траўня 2024, aўторак, 6:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыі «Уралкалію» пайшлі ў рост

4
Акцыі «Уралкалію» пайшлі ў рост

Акцыі «Уралкалію» ў аўторак увайшлі ў лік лідараў росту сярод ліквідных папер на «Маскоўскай біржы» на чаканнях вырашэння канфлікту з Беларуссю.

Да 15:48 МСК акцыі «Уралкалію» падаражэлі на «Маскоўскай біржы» да 158,69 рубля за штуку (+1,4%), максімальны кошт здзелак склаў 159,58 рубля (+2%). Аб'ём таргоў паперамі кампаніі перавысіў 344 млн рублёў, піша «Інтэрфакс».

У аўторак стала вядома, што 25 верасня ў Казахстане ў рамках пасяджэння Вышэйшага савета ЕўрАзЭС на ўзроўні кіраўнікоў урадаў можа адбыцца першая сустрэча прэм'ер -міністра РФ Дзмітрыя Мядзведзева з беларускім калегам Міхаілам Мясніковічам пасля арышту ў Менску гендырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера.

Баўмгертнер, які займае таксама пасаду кіраўніка назіральнага савета «Беларускай калінай кампаніі» (БКК), быў арыштаваны 26 жніўня Следчым камітэтам Беларусі па абвінавачванні па артыкуле «Злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі». Таксама былі абвешчаныя ў вышук 4 супрацоўнікі БКК, у тым ліку і па лініі Інтэрпола.

У панядзелак, 2 верасня, СК Беларусі ў якасці абвінавачанага па крымінальнай справе, якая ўжо расследуецца ў дачыненні да службовых асоб, БКК прыцягнуты акцыянер «Уралкалію» Сулейман Керымаў. Вынесеныя пастановы аб ужыванні да яго меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту і абвяшчэння яго ў вышук, у тым ліку па лініі Інтэрпола.

Дзеянні Керымава кваліфікаваныя следствам як арганізацыя злоўжывання ўладай і службовымі паўнамоцтвамі (п.4 арт.16 і ч.3 арт.424 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Максімальная санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Акцыі «Уралкалію» на гэтых навінах аселі ў панядзелак усяго на 0,3%.

У аўторак, 3 верасня, на падставе дакументаў, прадстаўленых МУС Беларусі, Інтэрпол абвясціў асноўнага бенефіцыяра «Уралкалію» Керымава ў міжнародны вышук.

З 26 жніўня акцыі «Уралкалію» патаннелі на 3%.

Між тым, абвальнае падзенне акцый «Уралкалію» адбылося ў канцы ліпеня пасля таго, як кампанія абвясціла пра прыпыненне праграмы buyback і спыненне экспартных продажаў праз БКК, вызначыўшы адзіным каналам экспартнага збыту прадукцыі «Уралкалій - Трэйдынг». Акцыі «Уралкалію» тады падалі да 140 рублёў за штуку - узроўню кастрычніка 2010 года.

«Уралкалій» - адзін з найбуйнейшых у свеце вытворцаў хлорыстага калію з доляй сусветнага рынку каля 20%.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках