6 траўня 2024, панядзелак, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктара ЖЭСа аштрафавалі за адмову адказаць па-беларуску

47
Дырэктара ЖЭСа аштрафавалі за адмову адказаць па-беларуску

Суд Фрунзенскага раёна Менска аштрафаваў дырэктара менскага ЖЭС-48 за адмову адказаць на зварот па-беларуску.

Блогер Глеб Лабадзенка ўдзельнічаў у судовым працэсе ў якасці пацярпелага. Гісторыя пачалася са скаргі яго суседа ў ЖЭС, што нібыта Лабадзенка незаконна робіць у сваёй кватэры перапланіроўку. Па словах Лабадзенкі, ЖЭС вынес яму папярэджанне, нават не прыйшоўшы з праверкай, піша БелаПАН.

«Мяне гэта абурыла, і я напісаў ім пратэст, - распавёў Лабадзенка. - Напісаў я па-беларуску і папрасіў, каб у адпаведнасці з законам аб зваротах грамадзян мне далі адказ на мове звароту, гэта значыць па-беларуску. У адказе, які я атрымаў і які быў напісаны па-руску, у канцы было напісана, што паводле Канстытуцыі ў нас дзве дзяржаўныя мовы. Такім чынам, яны парушылі закон аб парадку зваротаў грамадзян».

Лабадзенка падаў скаргу ў Генеральную пракуратуру.

«З Генпракуратуры скаргу пераслалі ў пракуратуру Фрунзенскага раёна, а там даручылі разбірацца адміністрацыі Фрунзенскага раёна. Яны ўжо і накіравалі справу ў суд» , - распавёў Лабадзенка.

3 верасня адбыўся суд, на які з боку ЖЭСа ніхто не з'явіўся.

«Яны даслалі факс, што просяць разгледзець справу ў іх адсутнасці, - сказаў Лабадзенка. - Суддзя сказала, што ў яе ніякіх дадатковых звестак няма, і вынесла прысуд - штраф дырэктару ЖЭСа у пяць базавых велічыняў (500 тысяч рублёў)».

Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу, і ў ЖЭСа ёсць 10 дзён на яго абскарджанне.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках