7 траўня 2024, aўторак, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арменія папрасілася ў Мытны саюз

76
Арменія папрасілася ў Мытны саюз

Арменія абвясціла пра жаданне далучыцца да Мытнага саюзу і пасля ўдзельнічаць у фармаванні ЕўрАзЭС.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян, паведамляе Lenta.ru.

Ініцыятыву падтрымаў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, які выказаў гатоўнасць садзейнічаць у дадзеным працэсе. Варта адзначыць, што Арменія не мае агульнай мяжы ні з адной з краін, якія ўваходзяць цяпер у склад МС.

Пуцін дадаў, што РЖД можа ўкласці каля 15 мільярдаў рублёў у развіццё чыгуначнай сеткі ў Арменіі.

Тавараабарот паміж Расеяй і Арменіяй у 2012 годзе склаў каля мільярда даляраў. Для параўнання, паміж Расеяй і Беларуссю ён складае 45 мільярдаў даляраў, а паміж Расеяй і Казахстанам - каля 24 мільярдаў даляраў.

Тэма ўступлення Арменіі ў саюз падымалася з 2010 года. У жніўні 2012 года бакі вырашылі стварыць рабочую групу па абмеркаванні гэтага пытання. У той жа час еўрапейскія дыпламаты прапаноўвалі Ерэвану выбар: альбо рухацца ў напрамку да ЕЗ, альбо далучацца да Еўразійскай эканамічнай супольнасці.

Мытны саюз пачаў працу ў 2010 годзе. Першапачаткова ў яго ўвайшлі Расея, Беларусь і Казахстан. Пасля пра намер стаць яго ўдзельнікамі заяўлялі таксама Кіргізія і Таджыкістан.

Нявызначанай застаецца сітуацыя з Украінай. Улады Украіны заяўлялі, што краіна магла б удзельнічаць у МС па формуле 3+1, але гэта прапанова не задаволіла расейскі бок. У сваю чаргу, у ЕЗ не раз адзначалі , што далучэнне Украіны да Мытнага саюзу будзе азначаць яе адмову ад еўраінтэграцыі.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках