6 траўня 2024, панядзелак, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скаргу адвакатаў Баўмгертнера разгледзяць у закрытым рэжыме

7
Скаргу адвакатаў Баўмгертнера разгледзяць у закрытым рэжыме

Скарга адвакатаў гендырэктара «Уралкалію» будзе разгледжаная на закрытым судовым пасяджэнні.

Пра гэта паведамілі ў аўторак у судзе Партызанскага раёна Менска, піша «Інтэрфакс».

«У адпаведнасці з Крымінальна-працэсуальным кодэксам Беларусі такая скарга будзе разгледжаная ў закрытым парадку, у прысутнасці адвакатаў», - паведамілі ў судзе.

Там нагадалі, што яна паступіла сёння ў другой палове дня і павінна быць разгледжаная на працягу трох сутак.

Раней у судзе казалі, што скаргі адвакатаў расейскага алігарха не паступала.

Нагадаем, 26 жніўня беларускія праваахоўныя органы затрымалі генеральнага дырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера, які знаходзіўся ў Менску па запрашэнні прэм'ер-міністра краіны Міхаіла Мясніковіча. Расейскаму алігарху прад'яўленае абвінавачванне па ч. 3 арт. 424 («Злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі»).

Таксама ў міжнародны вышук абвешчаныя топ-мэнэджэры Беларускай калійнай кампаніі.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках