7 траўня 2024, aўторак, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Французскі афіцыянт хацеў уладкавацца ў Беларусі на працу, а трапіў за краты (Відэа)

67

Маладзёна затрымалі берасцейскія памежнікі.

Як сцвярджаў грамадзянін Францыі, ён не ведаў, што Беларусь не ўваходзіць у Еўразвяз і для праходжання мяжы патрэбная віза.

20-гадовы хлапец проста пайшоў паўз пункт пропуску. Да беларуска-польскай мяжы ураджэнец вінаграднай правінцыі Шампань дабіраўся аўтастопам, з грошай у яго было ўсяго 1,5 даляры, адна чэшская крона і 30 злотых, перадае тэлеканал ОНТ.

Са словах затрыманага, прыехаць на заробкі ў Берасце яму параіў знаёмы. Імя парушальніка пакуль не называецца. Цяпер не няўдаламу гастарбайтэру пагражае дэпартацыя і штраф да Br50 млн.

Зрэшты, у тым, што француз сапраўды збіраўся ўладкавацца на працу, памежнікі пераканаліся пры вобшуку: з сабой у хлопца быў нават фартух афіцыянта і кашуля з гальштукам.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках