24 снежня 2024, aўторак, 19:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей просіць адмяніць санкцыі

35
Макей просіць адмяніць санкцыі

Кіраўнік МЗС Беларусі з трыбуны Генасамблеі ААН заявіў пра недапушчальнасць санкцый у дачыненні да беларускіх уладаў.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей лічыць недапушчальным прымяненне санкцый да такіх краін, як Беларусь або Куба. На гэта ён звярнуў увагу, выступаючы падчас агульнай дыскусіі Генеральнай Асамблеі ААН, паведамляе прэс-служба МЗС.

Ён падкрэсліў, што «свет імкліва развіваецца і тэмп глабалізацыі настолькі хуткі, што сучаснае чалавецтва не паспявае за ім у сваім развіцці. Такая сітуацыя спараджае праблемы палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага плана. Для пераадолення гэтых праблем, на думку міністра, трэба стварыць новыя механізмы, якія ўлічвалі бы новы глабальны парадак. Калі такі парадак не будзе створаны, чалавецтва можа сутыкнуцца з адсутнасцю глабальнага кіравання».

Кіраўнік беларускай дэлегацыі прапанаваў у якасці аднаго з элементаў такога глабальнага парадку разгледзець умацаванне ролі дзяржавы. У сувязі з гэтым ён сказаў аб недапушчэнні ўжывання санкцый у дачыненні да краін.

Нагадаем, былы кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Уладзімір Макей з'яўляецца адным з арганізатараў масавых рэпрэсій супраць апазіцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках