Беларусь выплаціла $84 мільёна па крэдыце МВФ
16- 30.09.2013, 15:53
- 22,180
Плацеж быў ажыццёўлены 30 верасня.
Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Міністэрства фінансаў Беларусі.
«30 верасня 2013 года Рэспубліка Беларусь у мэтах выканання сваіх абавязацельстваў па крэдыце «стэнд-бай» МВФ ажыццявіла чарговае пагашэнне асноўнай пазыкі ў памеры 54,7 мільёнаў СДР (эквівалентна 83,9 мільёнам даляраў ЗША)», - гаворыцца ў паведамленні.
Папярэдні плацёж зроблены дзесяць дзён таму, 20 верасня. Тады была выплачаная такая ж сума.
Найбольшыя выплаты ў 2013 годзе прыпадаюць на красавік, чэрвень і кастрычнік, калі Беларусь павінна выплаціць па 270 мільёнаў даляраў. Усяго ў гэтым годзе Беларусь павінна вярнуць МВФ 1,63 мільярда даляраў.
Пяць траншаў крэдыту ад Міжнароднага валютнага фонду ў рамках праграмы стэнд-бай на 3,46 млрд. даляраў Беларусь атрымала ў 2009-10 гадах. Асноўны пік выплаты пазыкі прыпадае на 2013-14 гады.