1 траўня 2024, Серада, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працоўная пенсія - не для ўсіх

248
Працоўная пенсія - не для ўсіх

Працоўная пенсія будзе налічвацца толькі тым беларусам, хто плаціў унёскі ў ФСАН больш за 10 гадоў.

Пра гэта гаворыцца ва ўказе Лукашэнкі N389 ад 3 верасня 2013 года.

Згодна з дакументам, «з 1 студзеня 2014 г. права на працоўную пенсію па ўзросце, за выслугу гадоў прадастаўляецца пры ўмове выплаты абавязковых страхавых унёскаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ў адпаведнасці з заканадаўствам аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні не менш за 10 гадоў».

Нагадаем, раней гэты крытэр абмяжоўваўся 5 гадамі.

Таксама ў дакуменце адзначаецца, што гэтае рашэнне прынятае «ў мэтах рацыяналізацыі выдаткаў сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання».

Напісаць каментар 248

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках