Невядомыя «тэрарысты» ў Маладзечна патрабавалі $10 тысяч
11- 5.09.2013, 17:38
- 16,988
Па паведамленнях аб замініраванні дзесяці школ Маладзечна праўленнем Следчага камітэта па Менскай вобласці распачатая крымінальная справа.
Пра гэта БелТА паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі сумесна з упраўленнем інфармацыі і грамадскіх сувязяў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.
Дзеянні зламыснікаў кваліфікаваныя як загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы , што пацягнула цяжкія наступствы (ч.2 арт.340 Крымінальнага кодэкса Беларусі).
У цяперашні час следча-аператыўная група УСК па Менскай вобласці працягвае актыўную працу ва ўсіх гімназіях і школах, у якія сёння паступілі паведамленні аб размяшчэнні выбуховых прылад. Супрацоўнікамі Міністэрства ўнутраных спраў і Следчага камітэта праводзіцца комплекс следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на ўстанаўленне асоб, якія здзейснілі гэта злачынства . Па стане на 16.30 на прадмет наяўнасці выбуховых прылад агледжаныя ўсе ўстановы адукацыі: выбуховых прыстасаванняў не выяўлена.
Як распавялі ў Следчым камітэце, паведамленні пра небяспеку, якія паступілі па пошце, прадстаўлялі сабой аддрукаваны на прынтэры тэкст, былі запячатаныя ў канверты і ўтрымлівалі патрабаванні аб неабходнасці пераводу $10 тыс. на пэўны электронны кашалёк. Паводле тэксту паведамленняў, у выпадку адмовы ў пераводзе грошай - адбудзецца выбух і загінуць дзеці. Усе лісты былі адпраўленыя з Маладзечна.
«Пасля паступлення дадзенай інфармацыі ў органы ўнутраных спраў былі неадкладна прынятыя вычарпальныя меры па забеспячэнні бяспекі. Навучэнцы і выкладчыцкі склад навучальных устаноў былі эвакуяваныя. На месцы здарэнняў выбылі сапёрна-піратэхнічныя групы ўнутраных войскаў і СПБТ «Алмаз», - распавялі ў праваахоўных органах.