1 траўня 2024, Серада, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Букмекеры вераць у перамогу Азаранкі

31
Букмекеры вераць у перамогу Азаранкі

Букмекеры ўпэўненыя ў перамозе беларускай тэнісісткі над Флавіяй Пенетай у паўфінале Адкрытага чэмпіянату ЗША.

Каэфіцыенты на перамогу Вікторыі Азаранка: William Hill - 1.12, Unibet - 1.15, Bwin - 1.13, на перамогу італійкі: William Hill - 5.50, Unibet - 5.40, Bwin - 5.50, паведамляе «Прессбол».

Беларуская тэнісістка ў чвэрцьфінальным матчы Адкрытага чэмпіянату ЗША ў тэнісе перамагла славачку Даніэлу Гантухаву (48) - 6:2, 6:3 і забяспечыла сабе ўдзел у 1/2 фіналу.

Раней, 3 верасня, у чацвёртым крузе турніру другая ракетка свету перамагла Аны Іванавіч (15) з лікам 4:6, 6:3, 6:4. Дагэтуль Вікторыя Азаранка ў 3-м крузе ў трох сэтах падолела францужанку Алізі Карнэ (28) - 6:7 (2:7), 6:3, 6:2.

У другім крузе US Open беларуская тэнісістка 29 жніўня перамагла Аляксандру Вазняк з Канады (323) - 6:3, 6:1.

У матчы першага круга US Open Вікторыя Азаранка «ўсухую» падолела Дзіну Пфіцэнмайер з Нямеччыны. Двубой скончыўся з лікам 6:0 6:0.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках