6 траўня 2024, панядзелак, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал US Open

66
Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал US Open

Беларуская тэнісістка выйшла ў чвэрцьфінал адкрытага чэмпіянату ЗША.

3 верасня ў чацвёртым крузе другая ракетка свету перамагла ў Аны Іванавіч (15) з лікам 4:6, 6:3, 6:4. Беларуская і сербская тэнісісткі пачалі сустрэчу ўчора, аднак яна была перапыненая праз дождж і перанесеная на 3 верасня, піша БелаПАН.

Раней на адкрытым чэмпіянаце ЗША беларуска Вікторыя Азаранка (№2 WTA) выйшла ў 4-ы раунд жаночага адзіночнага разраду. У 3-м крузе яна ў трох сэтах перамагла францужанку Алізі Карнэ (№28) - 6:7 (2:7), 6:3, 6:2.

У другім крузе US Open беларуская тэнісістка 29 жніўня перамагла Аляксандру Вазняк з Канады (323) - 6:3, 6:1.

У матчы першага круга US Open Вікторыя Азаранка «усухую» абыграла Дзіну Пфіцэнмайер з Нямеччыны. Двубой скончыўся лікам 6:0 6:0.

Наступнай спаборніцай Азаранкі будзе Даніэла Хантухава са Славакіі (48). У іх вочных двубоях пакуль роўнасць - 2:2.

Фота: AP Photo/Julio Cortez

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках