Былы футбаліст каманды Беларусі запаў у кому
1- 6.05.2024, 20:01
- 11,784
Форвард хворы на панкрэатыт.
Беларускі футбаліст Антон Сарока знаходзіцца ў рэанімацыі. Паведамляецца, што ён у стане комы. Антон хворы на панкрэатыт, паведамляе «Трыбуна».
Апошнім клубам Сарокі быў «Астравец» з Д2, які ён пакінуў пасля заканчэння мінулага сезону.
Форвард выступаў за БАТЭ, менскае «Дынама», «Гарадзею», «Локерэн» (Бельгія, Д1), «Акжаік» (Казахстан, Д1) і шэраг іншых клубаў.
За каманду Беларусі правёў 15 матчаў, забіў 7 галоў.
Антон Сарока ўдзельнічаў у пратэстах 2020 года і быў арыштаваны на 7 сутак.