5 траўня 2024, Нядзеля, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Верталёт Лукашэнкі абыйшоўся ў $4 мільёна

72
Верталёт Лукашэнкі абыйшоўся ў $4 мільёна

Казанскі завод зрабіў верталёт для беларускага кіраўніка па спецзамове.

Пра гэта піша мясцовае выданне «Вечерняя Казань».

Журналістам паказалі прадукцыю верталётнага завода (КВЗ), які знаходзіцца ў сталіцы Татарстана.

Завод вырабляе верталёты Мі-8/17, якія эксплуатуюцца больш чым у ста краінах свету. Але ўвагу журналістаў прыцягнуў вялікі Мі-172, на якім буйнымі літарамі было напісана, што гэта верталёт кіраўніка Беларусі. Па словах спецыялістаў, ён знаходзіцца на рамонце.

Верталёт быў пабудаваны некалькі гадоў таму на КВЗ па спецзамове. У колькі абышоўся Лукашэнку верталёт з камфартабельным салонам, скуранымі крэсламі, казанскім журналістам не сказалі. Але замежныя СМІ паведамлялі, што Мі-172 для VIP-персоны каштаваў каля 4 мільёнаў даляраў.

Верталёт, пабудаваны на КВЗ, далёка не адзіны транспартны сродак кіраўніка. Не так даўно стала вядома аб набыцці ім самалёта нябожчыка Туркменбашы. Сума здзелкі ў «Белавія» трымаецца ў строгім сакрэце нават ад супрацоўнікаў. Аднак вядома, што кошт Boeing-767-300ER на міжнародным рынку складае ад 124 да 160 мільёнаў даляраў у залежнасці ад мадыфікацыі. Аднак самалёт нябожчыка Сапармурата Ніязава быў эксклюзіўна зроблены ў VIP-варыянце: у аздабленні салона ўжытая натуральная скура і каштоўныя пароды дрэва, а сантэхніка ў душавой і туалетах выкананая з выкарыстаннем каштоўных металаў і камянёў.

Фота: venusgroup.by

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках