5 траўня 2024, Нядзеля, 5:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Торэнт rutracker.org патрапіў у спіс забароненых сайтаў

22
Торэнт rutracker.org патрапіў у спіс забароненых сайтаў

Папулярны рэсурс апынуўся ў спісе забароненых сайтаў Раскамнагляду.

Рашэнне пра гэта вынес Масгарсуд, які разгледзеў заяву кампаніі «Цэнтрал Партнершып» і прызнаў, што на трэкеры нелегальна распаўсюджваюцца фільмы «Ілюзія падману» і «Закладніца 2», паведамляе «Эхо Москвы».

У сувязі з гэтым, інтэрнэт-рэсурс можа быць заблакаваны ў адпаведнасці з палажэннямі «антыпірацкага» закона.

Раздачы пералічаных фільмаў ужо былі альбо цалкам выдаленыя адміністрацыяй сайта, альбо «закрытыя па патрабаванні праваўладальніка», фармальныя ўмовы для захавання рэсурсу былі выкананыя.

У спіс трапілі і шэраг іншых сайтаў з-за такіх фільмаў, як «Мама», «Злодзей», «Два месяца, тры сонца», «Рускі бунт», «Прыхільнік», «Ключы ад смерці», «Крутыя павароты», «Паміраць лёгка», а таксама серыялы «Інтэрны», «Універ. Новы інтэрнат», «Камп'ютаршчыкі» і іншых.

Раней Масгарсуд задаволіў скаргу ЗАТ «Сейчас», якая валодае інтэрнэт-відэапарталам now.ru, у дачыненні да сайтаў rutor.org і turbofilm.tv.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках