5 траўня 2024, Нядзеля, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь зняла забарону з прадукцыі Fonterra

2
Беларусь зняла забарону з прадукцыі Fonterra

Беларусь следам за Расеяй дазволіла ўвоз малочнай прадукцыі новазеландскай кампаніі.

Пра гэта паведамілі ў міністэрстве аховы здароўя Беларусі, перадае «Інтэрфакс».

Сёння Расспажыўнагляд зняў часовыя абмежаванні на пастаўкі новазеландскай малочнай прадукцыі, што вырабляецца кампаніяй Fonterra.

«Адпаведная інфармацыя накіраваная ў Федэральную мытную службу і ўпраўленні Расспажыўнагляду па суб'ектах Расейскай Федэрацыі», - гаворыцца ў паведамленні на сайце Расспажыўнагляда.

Па звестках ведамства, пры правядзенні дадатковых даследаванняў малочнай прадукцыі было ўстаноўлена, што выяўленая бактэрыя не з’яўляецца ўзбуджальнікам батулізму.

«Пры правядзенні дадатковых даследаванняў устаноўлена, што бактэрыя, выяўленая ў бялкова-сыраватачным канцэнтраце (WPC80) вытворчасці кампаніі Fonterra, не з’яўляецца Clostridium botulinum, а адносіцца да ўмоўна-патагенных мікраарганізмаў Clostridium sporogenes, якая не прадуцыруе батулінічны таксін», - удакладнілі ў Расспажыўнаглядзе.

Раней Беларусь следам за Расеяй абмежавала ўвоз прадукцыі новазеландскай кампаніі Fonterra . Разам з тым, у беларускім Міністэрстве аховы здароўя адзначалі, што афіцыйна прадукцыя кампаніі ў Беларусь не пастаўлялася.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках