4 траўня 2024, Субота, 23:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У лунінецкага валютчыка канфіскавалі $20 тысяч

25
У лунінецкага валютчыка канфіскавалі $20 тысяч

Супрацоўнікі фінансавай міліцыі Пінскага раёна спынілі дзейнасць валютчыка.

Супрацоўнікамі Пінскага міжраённага аддзела фінансавых расследаванняў спыненая супрацьпраўная дзейнасць жыхара Лунінца, які без наяўнасці адпаведнай ліцэнзіі на гарадскім рынку займаўся незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю па абмене замежнай валюты.

Са снежня 2012 года па ліпень 2013 года дадзены грамадзянін атрымаў незаконны даход на суму больш за 167 млн. рублёў.

Пры спыненні супрацьпраўнай дзейнасці ў валютчыка было канфіскавана 20 тысяч даляраў ЗША, паведамляе прэс-служба КДК.

Па матэрыялах Пінскага міжраённага аддзела фінансавых расследаванняў Лунінецкім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да гэтага грамадзяніна ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 233 КК Рэспублікі Беларусь. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення.

Да ўзбуджэння крымінальнай справы парушальнік цалкам кампенсаваў у бюджэт незаконна атрыманы даход.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках