5 траўня 2024, Нядзеля, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пра дэвальвацыю, калій і адстаўку Мясніковіча

197
Лукашэнка пра дэвальвацыю, калій і адстаўку Мясніковіча

Кіраўнік паехаў на завод «Мотавела» і зрабіў шэраг гучных заяваў.

Лукашэнка назваў непрымальным продаж актываў ААТ «Беларуськалій» і даў распараджэнне супрацоўнікам беларускіх дыпмісій займацца продажамі калійных угнаенняў, перадае «Інтэрфакс».

«Кажуць: чаму ён (Лукашэнка) не прадае «Беларуськалій»? Гэта ж ідыётам трэба быць, каб да гэтага развалу (адмовы «Уралкалію» ад экспарту праз БКК), каб калі ўнізе кошт прадпрыемства, я ўзяў бы яго і прадаў», - заявіў кіраўнік, наведваючы ў пятніцу ААТ «Мотавела».

Гаворачы пра складанасці, якія ўзніклі з рэалізацыяй калійных угнаенняў, Лукашэнка сказаў: «Ваша прамая задача - гандляваць». «Якая праблема: у нас, напэўна, у 50 краінах свету ёсць прадстаўнікі на ўзроўні амбасадараў. Бярыце і гандлюйце калійнымі ўгнаеннямі, што ўжо і пачалі рабіць», - адзначыў кіраўнік.

Паводле яго слоў, «напружвацца павінны ўсё». «Сёння ўсе намеснікі міністра замежных спраў ездзяць па краінах і вядуць за руку прадстаўнікоў Беларускай калійнай кампаніі для таго, каб заключыць дамовы і пераадолець гэты крызіс», - заявіў ён.

Лукашэнка папярэдзіў урад і кіраўнікоў прадпрыемстваў пра тое, што ніякай дэвальвацыі беларускага рубля для стымулявання экспарту не будзе.

«Ніякай дэвальвацыі пад прамысловасць і экспарт не будзе. Беларускі рубель пад прамысловасць дэвальвавацца не будзе, беларускі рубель будзе ўмацоўвацца або аслабляцца ў залежнасці ад попыту і прапановы», - заявіў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што перад Нацыянальным банкам пастаўленая «жалезная задача ні ў якім разе нічога не стрымліваць і не траціць золатавалютныя рэзервы». «Гэта святое, я не магу запасы, якія прызначаныя на тры месяцы імпарту нафты, газу, лекаў вам (прамысловасці) аддаць», - сказаў кіраўнік. «Таму ніякай штучнай дэвальвацыі, каб вам жыццё палегчыць і каб экспарт палепшыць, не будзе», - падкрэсліў Лукашэнка.

«Я не магу кінуць краіну пад ногі пяці дырэктарам, якія ў вас сёння ні чорта не робяць», - сказаў ён, звяртаючыся да першага віцэ-прэм'ера ўрада Уладзіміра Сямашкі.

Пры гэтым кіраўнік паабяцаў адправіць у адстаўку членаў урада і дырэктараў прадпрыемстваў за невыкананне да 1 студзеня 2014 года заданняў па разгрузцы складоў і росту прамысловай вытворчасці.

«Калі 1 студзеня вы не выйдзеце на тое, што абяцалі, ні Сямашкі, ні дырэктараў на гэтых пасадах не будзе. І яшчэ ацэнку дамо прэм'ер-міністру, можа быць, ён разам з вамі ў абдымку сыдзе. У мяне выйсця іншага няма», - сказаў ён.

Напісаць каментар 197

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках