5 траўня 2024, Нядзеля, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін і Абама абмеркавалі праблему Сірыі

28
Пуцін і Абама абмеркавалі праблему Сірыі

Прэзідэнты Расеі і ЗША Уладзімір Пуцін і Барак Абама правялі асобную сустрэчу на палях саміту G20.

У прыватнасці, яны абмеркавалі сірыйскую праблему.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на памочніка Пуціна Юрыя Ушакова. Ён адзначыў, што размова палітыкаў доўжыўся каля 20 хвілін.

Раней паведамлялася, што сустрэча Пуціна і Абамы ў рамках G20 не плануецца, але магчымая.

Нагадаем, пасля з'яўлення інфармацыі аб выкарыстанні сіламі Асада хімічнай зброі стала магчымым ваеннае ўмяшанне Захаду ў сірыйскі канфлікт. Заявы пра гатоўнасць да бамбавання сірыйскіх аб'ектаў зрабілі Злучаныя Штаты і Велікабрытанія. Аднак напярэдадні брытанскі парламент забараніў узброеным сілам краіны ўмешвацца ў канфлікт, а генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн заявіў пра адмову блока ад удзелу ў ваеннай аперацыі ў Сірыі.

Расея, у сваю чаргу, можа пагадзіцца з амерыканскай ваеннай аперацыяй супраць Сірыі, але пры двух «прынцыповых абставінах».

Уладзімір Пуцін заявіў, што гэта магчыма толькі ў рамках Рады Бяспекі ААН і толькі калі ЗША прадставяць дакладныя доказы, што менавіта сірыйскі ўрад правёў хімічную атаку пад Дамаскам. Разам з тым Масква «не збіраецца і не будзе ўвязвацца ні ў якія канфлікты». Прэзідэнт Расеі зрабіў гэтую заяву ў інтэрв'ю «Первому каналу» і агенцтву Associated Press у сваёй рэзідэнцыі ў Нова-Агарове 3 верасня.

Фота: AP

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках