5 траўня 2024, Нядзеля, 8:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менску - помнік Кастусю Каліноўскаму

9

6 верасня актывісты грамадскага аб'яднання «Альтэрнатыва» расклеілі плакаты на тэму помніка Кастусю Каліноўскаму.

Плакаты «Менску - помнік Кастусю Каліноўскаму!» і іншыя былі размешчаныя каля станцыі метро «Маскоўская» (праспект Незалежнасці), па вуліцы Каліноўскага, на Нямізе, а таксама на ўездзе ў Менск з боку Масквы (побач з шыльдай «Менск - горад Герой!»), піша БелаПАН.

Пакуль чыноўнікі з Менгарвыканкама прымаюць канчатковае рашэнне па калектыўнай прапанове «Альтэрнатывы» адносна ўсталявання ў беларускай сталіцы помніка Каліноўскаму, актывісты вырашылі яшчэ раз выказаць сваю прапанову з дапамогай вывешвання адпаведных інфармацыйных плакатаў, а таксама з мэтай прыцягнуць увагу менчукоў да гэтага пытання.

Менску - помнік Кастусю Каліноўскаму. Фота: БелаПАН
Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках