5 траўня 2024, Нядзеля, 9:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японец прапанаваў уключыць хованкі ў праграму Алімпіяд

23
Японец прапанаваў уключыць хованкі ў праграму Алімпіяд

Японскі прафесар Ясуа Хазакі прапанаваў зрабіць хованкі алімпійскім відам спорту.

Сваю прапанову ён патлумачыў тым, што не кожны можа бегаць з хуткасцю алімпійца, але кожны можа быць дастаткова хітры і спрытны для гульні ў хованкі, піша The Daily Telegraph у чацвер, 5 верасня.

64-гадовы прафесар і былы лёгкаатлет упэўнены, што калі Токіё выберуць у якасці месца правядзення Алімпіяды-2020, то гэта акалічнасць стане выдатнай падставай для Алімпійскага камітэта ўключыць гульню ў спіс дысцыплін, піша Lenta.ru.

«Я хацеў бы, каб хованкі сталі «экспэрыментальным» відам спорту ў 2020 годзе, - заявіў Ясуа Хазакі. - А потым яны маглі б стаць афіцыйнай дысцыплінай на наступных гульнях. Я хачу, каб спорт быў даступны для ўсіх, каб у спаборніцтвах мог узяць удзел кожны, незалежна ад узросту, полу або здольнасцяў».

Прафесар Хазакі стварыў у Японіі Камітэт для распаўсюджвання хованак у 2010 годзе. Гэтая арганізацыя налічвае блізу 1000 чальцоў ва ўсёй краіне.

Ён таксама апісаў правілы гульні ў хованкі - спорту, які на ягоную думку, даступны ўсім - і дзецям ва ўзросце ад чатырох гадоў і людзям якім за восемдзесят. Спаборнічаюць дзве каманды па сем гульцоў, а матч доўжыцца 10 хвілін. За першыя пяць хвілін тайма, адна каманда атрымлівае дзве хвіліны, каб схавацца (якія канструкцыі для гэтага павінны быць даступныя, не ўдакладняецца) на полі памерам прыкладна 20 на 20 метраў. Каманда-спаборнік павінна знайсці і дакрануцца да гульцоў, што хаваюцца. Пры гэтым «дзіцячыя» хованкі, на ягоную думку, павінны праводзіцца на полі 15 на 25 метраў.

Міжнародны Алімпійскі камітэт павінен абвясціць, дзе пройдзе XXXII Алімпіяда, на сваім пасяджэнні ў Буэнас-Айрэсе ў суботу, 7 верасня, і Токіё канкуруе са Стамбулам і Мадрыдам за права на правядзення найбуйнейшай спартыўнай падзеі. Невядома, як прадстаўнікі камітэта адрэагавалі на прапанову былога спартоўца.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках